У першы дзень новага году ў Докшыцкім раёне ў ДТЗ загінулі двое малых дзяцей
Трагедыя здарылася днём 1 студзеня на аўтадарозе Мінск — Віцебск паблізу вёскі Замасточча Докшыцкага раёна.
СК
Кіроўца «Шкоды» не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай, паведамляе СК.
У выніку ДТЗ двое дзяцей (7 і 10 гадоў), якія былі ў легкавіку, загінулі на месцы здарэння. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя. Пасажыры і кіроўца мікрааўтобуса не пацярпелі.
https://nn.by/?c=ar&i=266134