Бліскучая акрабатыка! 20-гадовы віцяблянін Уладзіслаў Ганчароў перамог у скачках на батуце

0

У кваліфікацыйным раўндзе Уладзіслаў набраў другую суму балаў — 111,090 (за два скачкі).

У фінале Ганчароў заняў першае месца, атрымаўшы 61,745 бала.

Ён абышоў канкурэнтаў з Кітая, Японіі і Расіі.

На цырымоніі ўзнагароджвання Ганчароў, такое ўражанне, хваляваўся мацней, чым падчас выступу.

І ён прачула спяваў беларускі гімн, стоячы на п’едэстале.

А пасля пакаштаваў медаль на зуб. Якое яно — золата ).

Уладзіслаў Ганчароў: пяць фактаў пра алімпійскага чэмпіёна і яго чароўную дзяўчыну

БЮ, http://nn.by/?c=ar&i=175317

Leave A Reply

Your email address will not be published.