Плаваць не дазваляем! Ці улады Віцебскага раёна супраць месцаў адпачынку

0

Падыходы да вады возера Сосна не вельмі дазваляюць зрабіць адпачынак добрым, за выняткам берагавой лініі возела ля ажыўленай трасы Віцебск-Гарадок, дзе добра адчуваюцца выкіды з аўтамабіляў, што едуць па дарозе. Віцебскі райвыканкам вырашыў не надта сабе абцяжарваць, не добраўпарадкаваць шматлікія месцы масавага адпачынку віцяблянаў і жыхароў раёну, а папросту забараніць купацца ў вадаёмах.

Цытата: “Купание на акватории пруда Светлый, пруда Лучиновка, пруда Запрудье, участке реки Западная Двина вблизи Витебской гидроэлектростанции, на противопожарных водоемах, водоемах-копанях, карьерах, технических и мелиоративных каналах, местах нахождения плотин, дамб, мостов, шлюзов и других гидротехнических сооружений, затонов, расположенных на территории Витебского района запрещено.”

Вось так адным рашэннем невялічкая вёска Должа Мазалаўскага сельскага савета Віцебскага раёна пастаўлена ў выключнае становішча па прыёму аматараў купання, няйначай нейкая Ніцца ці Маёрка.

У мінулым 2019 годзе такі дазвол мела яшчэ возера Тадулінскае Вымна, побач з аграгарадком Вымна. Напэўна, нешта такое здарылася, што не дазволіла і ў гэтым годзе з гонарам несці званне “Дазволенае Віцебскім равыканкамам месца для купання” гэтаму возеру. Ніякай дадатковай інфармацыі да рашэння Віцебскага райвыканкама прыкладзена не было, грошай на прывядзенне ў парадак іншых месцаў адпачынку не запланавана, а наадварот, чакаюцца прыбыткі ў раённы бюджэт, калі вялізнай ракою пацякуць грошыкі ад штрафаў тых грамадзянаў, што парушылі забарону на купанне і былі аштрафаваныя доблеснымі ахоўнікамі закону і парадку. Так можна і эканомікай (прамысловасцю і сельскай гаспадаркай) не займацца, а толькі добра жыць ад штрафаў за незаконнае купанне.

На наступны год трэба чакаць поўнай забароны на купанне ў ва ўсіх вадаёмах Віцебскага раёна і павелічэння штрафаў за купанне ў недазволеных месцах. Вядома, гэта сакразм, вось толькі не дае спакою думка: “А дзе тыя слугі народа (нас з вамі), якія павінны клапаціца аб самім народзе?”

А.Адамаў

Leave A Reply

Your email address will not be published.