Ці пройдзе ЧС-2021 па хакею у Беларусі, ІІХФ мае прыняць у лістападзе
«Сітуацыя вельмі складаная, мы сутыкнуліся з палітычным ціскам звонку, якое ставіць пад сур’ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску і Рызе.
Прэм’ер-міністр Латвіі заявіў, што краіна па-ранейшаму мае намер правесці турнір, але, магчыма, не захоча зрабіць гэта сумесна з Мінскам, улічваючы цяперашнія абставіны, і заклікае ІІХФ разгледзець пытанне перадачы іншай краіне магчымасці прыняць чэмпіянат.
Гэтыя палітычныя крокі ўрада Латвіі, безумоўна, зразумелыя. Трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі, у краіне, дзе ІІХФ і нацыянальныя зборныя выдатна правялі ЧС-2014. Проста зараз, калі б турнір павінен быў прайсці ў гэтым месяцы, правесці яго было б немагчыма.
Мне вельмі шкада, што хакей уцягнуты ў палітычныя размовы, незалежна ад пазіцыі ўрада Латвіі. Аргкамітэты Рыгі і Мінска сумесна працавалі, і яны зрабілі выдатную працу для падрыхтоўкі да ЧС-2021.
Але здароўе і бяспека людзей — гэта самае важнае, я не стамлюся гэта паўтараць. Улічваючы палітычную сітуацыю і рызыку заражэння каронавірусам, мы павінны старанна прааналізаваць пытанне правядзення ЧС-2021. Гэта зойме час», — сказаў Фазель.
Канчатковае рашэнне, ці пройдзе ЧС-2021 у Беларусі, ІІХФ мае прыняць у лістападзе.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=259327