Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона ў Віцебскім раёне завершыцца да 1 кастрычніка
Камунальнікі Віцебскай вобласці замянілі 72 км цеплавых сетак, нарыхтавалі 395 тысяч кубаметраў драўнянага паліва з неабходных 400, на мясцовыя віды паліва перавялі, як і планавалася, тры кацельні — у пасёлках Высокае Аршанскага раёна і Падсвілле Глыбоцкага раёна, «5-ы полк» у Віцебску. Тут завершаны будаўніча-мантажныя, ажыццяўляюцца пусканаладачныя работы.
Па-за планам за кошт дадатковых сродкаў на мясцовыя віды паліва да канца года перавядуць кацельню ЖБВ ў вёсцы Андрэеўшчына Аршанскага раёна.
— 95% цеплакрыніц вобласці ўжо атрымалі пашпарты гатоўнасці. На астатніх аб’ектах работы будуць завершаны да 1 кастрычніка, — адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў.
Дзмітрый Іванавіч нагадаў: для ўключэння ацяплення ў жылым фондзе сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці сутак павінна апусціцца нажэй за 8 градусаў цяпла. А прагноз надвор’я абяцае пацяпленне да выхадных.
А.Адамаў