Мінпрацы: Кожны 20-ы работнік у краіне — лішні

0

Якім чынам міністэрства збіраецца развязваць гэтыя праблемы, у сваім выступе на «Кастрычніцкім эканамічным форуме» распавёў начальнік управы Мінпрацы Алег Токун, піша onliner.by.

Паводле звестак Міністэрства працы, за апошнія пяць гадоў з актыўна занятых у эканоміцы сышлі 200 тысяч чалавек. Пры гэтым за дзевяць месяцаў гэтага года залішняя занятасць у Беларусі склала 5,4%. Гэта значыць, што кожны 20-ы работнік у краіне — лішні.

ФОТА: ONLINER.BY

— Мы ўсе гаворым, што цяпер у нас праблемы на рынку працы, але ў доўгатэрміновай перспектыве — магчыма, праз 5-10 гадоў — нас чакае дэфіцыт працоўнай сілы, — адзначыў Алег Токун.

ФОТА: ONLINER.BY

ФОТА: ONLINER.BY

— Пэўныя рэформы ідуць, мы не чакаем выбуху ад сітуацыі, — мяркуе прадстаўнік міністэрства. — Таму прэзідэнт падпісаў змены ў закон аб занятасці, як вы ведаеце. Што тычыцца павышэння дапамогі ў беспрацоўі, то цяпер мы ўжо падрыхтавалі праект указа РБ, які прадугледжвае павышэнне дапамогі для дзвюх катэгорый. Для тых, каго скарацілі, яе сума складзе 100% бюджэту пражытачнага мінімуму, або 174 рублі 52 капейкі. Для тых, каго звольнілі з уважлівых прычын, у тым ліку і пасля заканчэння кантракта, — 50% БПМ, або 87 рублёў 26 капеек. Цяпер праект разглядае ўрад. Спадзяемся, што ён будзе падтрыманы.

https://people.onliner.by

Leave A Reply

Your email address will not be published.