Больш за 200 тысяч даляраў за вокна гатэля «Віцебск» плануе выдаткаваць гарадскі бюджэт
Першая чарга змены вокнаў адбылася колькі год таму, але гэта не паўплывала на прыбытковасць працы і эканамічныя паказчыкі комплекса “Віцебск Гатэль”. Як сцвярджаюць адмыслоўцы сярэднегадавая запаўняльнасць гатэля “Віцебск” складае каля 10%. Напэўна, такая запаўняльнасць дазваляе комплексу планаваць капітальны рамонт, прасіць грошы з нашага народнага бюджэта і спакойна уваходзіць у пералік аб’ектаў інвестыцыйнай праграмы на 2017 год.
Акрамя гэтага з гарадскога бюджэта выдаткуюць яшчэ 500 тыс рублёў на новую мэблю і абсталяванне ў адрамантаваныя нумары, частковую перапланіроўку і змену дызайна. Гасцінічны комплекс “Віцебск Гатэль” і сам гатовы ўкладаць пэўныя грошы ў рамонтныя працы. Але ў якія і колькі сваіх грошай пойдзе на падтрыманне нерэнтабельнага аб’екта гасцінічнага бізнэса, ніхто не ведае.
Шкада, што жыхарам мікрараёнаў Білева яшчэ доўга прыдзецца чакаць пабудовы новых дзіцячых садкоў і школы, дзякуй скажам “мудрым” складальнікам гарадского бюджэта.
А.Адамаў