Беларусам і ўкраінцам спрасцілі каранцін для сезоннай працы ў Польшчы
Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі заявіў, што замежнікі, якія прыязджаюць на польскія фермы з краін, якія мяжуюць з Польшчай на Усходзе, змогуць працаваць адразу пасля прыбыцця. У іншых галінах гэтага няма.
HАВIНЫ
Хто збярэ спаржу ды вінаград? На фермах Еўразвязу дэфіцыт замежных працаўнікоў
2020.04.25 22:56
Паводле міністра, што для аграрных працаўнікоў распрацавалі адмысловыя санітарныя працэдуры. Гэтак, для сезонных працаўнікоў прадугледзяць асобныя ўваходы, санітарныя вузлы, зменшаць кантакты з іншымі людзьмі, а іх саміх падзеляць на меншыя групы, якія ў выпадку захворвання будзе прасцей шпіталізаваць.
Нядаўна прыбылыя работнікі таксама пройдуць праверку на каронавірус за кошт фермераў.
Міністр таксама заклікаў палякаў, якія цяпер не працуюць, разгледзець магчымасць сезоннай працы ў аграрным сектары.
HАВIНЫ
Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі аднаўляюць працу
2020.05.02 15:55
МГ belsat.eu
https://belsat.eu/news/belarusam-i-ukraintsam-sprastsili-karantsin-dlya-sezonnaj-pratsy-u-polshchy/