За 20 дзён верасня з банкаў вывелі больш за паўмільярда долараў

Як паведаміў телеграм-канал «Эканоміка» са спасылкай на крыніцы ў фінансавым сектары, за 20 дзён верасня вывад валюты з беларускіх банкаў дасягнуў $546 млн., з якіх $366 млн. прыпадае на ўклады насельніцтва. Яшчэ каля $180 млн. вывелі юрыдычныя асобы.

У жніўні насельніцтва вывела з банкаў $624 млн., з пачатку года больш за $1 млрд. Верасень стане яшчэ адным месяцам, які зробіць велізарную дзірку ў золатавалютным запасе краіны, папоўніць які пакуль няма чым.

Крэдыт у $1,5 млрд расійскімі рублямі, які прадстаўляецца Расіяй Беларусі, нічым не дапаможа запасу Нацбанка, які тае на вачах. Разлічваць на Кітай да канца года таксама не прыходзіцца. Абяцаны крэдыт фонду АПЕК у $20 млн. краіна проста не заўважыць.

Паводле АФН

Comments are closed.