Першы энергаблок БелАЭС выведзены на 100 % магутнасці

0

Гэта адбылося а 19:57, паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінэнерга.

Цеплавая магутнасць блока складае 3200 МВт, а электрычная — 1170 МВт. Далейшыя статычныя і дынамічныя выпрабаванняў у рамках доследна-прамысловай эксплуатацыі працягнуцца на намінальнай магутнасці рэактара.

На працягу 15 сутак пасля іх завяршэння плануецца правесці комплекснае апрабаванне абсталявання і сістэм энергаблока на намінальнай магутнасці. Пасля апрабавання энергаблок будзе здавацца ў прамысловую эксплуатацыю.

«Новы Час»

Leave A Reply

Your email address will not be published.