Зьніжэньне заробкаў, інфляцыя, дэфіцыт тавараў. Сусьветны банк ацаніў пэрспэктывы беларускай эканомікі

0

Ва ўмовах палітычнага крызісу і абмежаваных магчымасьцяў фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкі, уплыву падатковага манэўру Расеі і адсутнасьці структурных рэформаў прагназуецца паглыбленьне рэцэсіі ў 2021 годзе і павольнае аднаўленьне пасьля гэтага, адначаецца ў дакумэнце.

Так, у 2022 годзе чакаецца рост ВУП на 1,9%, у 2023-м — на 1,2%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Дзяржава ўспрымае бізнэс як пагрозу». 10 тэзісаў пра тое, як выжыць у палітычны крызіс

 

Сёлета запатрабаваньні ў вонкавым фінансаваньні будуць згорнутыя праз рэфінансаваньне доўгу перад Расеяй і выкарыстаньня рэзерваў. Але наступныя гады будуць складанымі з прычыны выплат па двухбаковых крэдытах і эўрааблігацыях, а таксама пачатку разьліку за крэдыт на будаўніцтва БелАЭС.

Экспэрты Сусьветнага банку ўдакладняюць, што нядаўняе падвышэньне падаткаў у Беларусі нэгатыўна адаб’ецца на прыватным сэктары, які і без таго адчувае цяжкасьці без падтрымкі падчас эпідэміі COVID-19. Рост рынкавых працэнтных ставак і падзеньне даверу з боку інвэстараў будуць стрымліваць унутраныя і замежныя інвэстыцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Рост спажывецкіх цэн у Беларусі быў самы высокі сярод постсавецкіх краінаў у лютым і з пачатку 2021 году

 

Пры гэтым кантроль цэнаў ня здолее ўтрымаць інфляцыю, затое можа выклікаць дэфіцыт некаторых тавараў. Паводле ацэнак Сусьветнага банку, па выніках 2021 году інфляцыя дасягне 8,2%.

Таксама прагназуецца зьніжэньне рэальных заробкаў і даходаў, што адмоўна адаб’ецца на дабрабыце хатніх гаспадарак.

РС

Leave A Reply

Your email address will not be published.