2,5 мільёна беларусаў выжываюць на 500 рублёў і меней

Як вынікае з афіцыйных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у трэцім квартале 2021 году самая шырокая праслойка працаздольнага насельніцтва мусіць задавольвацца заробкамі ў межах ад 400 да 600 рублёў.

Іншымі словамі, у сярэднім на 500 рублёў (у эквіваленце крыху больш за 200 даляраў) існуе прыкладна 2,5 мільёна беларусаў (43% жыхароў краіны).

Яшчэ 40% атрымліваюць на месяц 600-1000 рублёў. І толькі 17,5% маюць абяцаныя «папяцьсот».

Як вынікае з табліцы на сайце ведамства, найлепшая сытуацыя з заробкамі ў Менску, самая бедная — Магілёўская вобласьць, а на Берасьцейшчыне больш за ўсё людзей, якія маюць бюджэт, меншы за пражытковы мінімум.

Comments are closed.