Сярэднявечная дыскатэка пад старой харугвай

0

У цэнтры — ініцыятар свята, кіраўнік клуба «Варгенторн» Сяргей Бабенка. Ён трымае сцяг з жоўнымі і блакітнымі палосамі — гэта дакладная копія харугвы аднаго з віцебскіх палкоў апалчэння, які абараняў горад падчас руска-польскай вайны 1654 года. Фізічна харугва не захавалася, рэканструктары аднаўлялі яе па гістарычных матэрыялах

А 18 сакавіка святкаванне адбывалася ў канцэртнай зале. Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» прэзентаваў праект «Віцебская харугва». Ён уяўляе сабой навуковую рэканструкцыю матэрыяльнай культуры Віцебскага апалчэння ў 1600–1650-я гады. Сябры клуба амаль 13 гадоў аднаўляюць адзенне, абутак, зброю, даспехі, амуніцыю, бытавыя рэчы і прылады, якімі карысталіся мясцовыя шляхта і мяшчане ў першай палове XVII стагоддзя.

Акрамя таго, рэканструктары прадэманстравалі на сцэне паказальныя баі.

Затым на сцэну выйшаў знакаміты гурт «Стары Ольса», і пачалася сярэднявечная дыскатэка! Гэты калектыў досыць часта прыязжае ў Віцебск, але кожны раз з’яўляецца чаканым і вельмі шаноўным госцем.

 

Читать полностью: http://news.tut.by

фото: Игорь Матвеев, TUT.BY

Leave A Reply

Your email address will not be published.