Ivan выступіць на «Еўрабачанні» голым і з ваўкамі

На галоўнай сцэне Еўропы выканаўца Ivan прэзентуе песню Віктара Дробыша Help you flу.

Галоўнай «фішкай» нумара выканаўцы стане яго выгляд і сапраўды дзікі антураж. Мала таго што Ivan выйдзе на галоўную сцэну Еўропы абсалютна голы, дык яшчэ і выведзе за сабой жывых ваўкоў.

Каб ажыццявіць задуманае, камандзе Аляксандра Іванова трэба будзе атрымаць спецыяльны дазвол, каб выкарыстоўваць драпежнікаў у сваім нумары. Па словах прадзюсара Дробыша, на дадзены момант ён робіць усё магчымае, каб перамовы са шведскім бокам не зайшлі ў тупік.

— Шведы пакуль разводзяць рукамі. Так, Саша будзе на сцэне голым, і так, там будуць ваўкі, — падзяліўся Віктар Дробыш. — Па сутнасці, кожны чалавек атаясамляе сябе з нейкай татэмнай жывёлай. Часам мы душым яе ў сабе, але не кожны можа сустрэцца з ім тварам да твару. Мы хочам, каб усе адчулі гэтую тонкую грань паміж чалавекам і прыродай.

Адзначым, еўрапейскія букмекеры вось ужо пару тыдняў ставяць на перамогу расійскага спевака Сяргея Лазарава, які прадставіць на конкурсе песню You Are the Only One. У пяцёрцы лідараў таксама Швецыя, Харватыя, Мальта і Аўстралія.

А вось беларускі спявак, на жаль, пакуль у ліку аўтсайдараў. За ім — 40-ы радок рэйтынгу сярод 43 краін-удзельніц.
http://nn.by/?c=ar&i=167087

Comments are closed.