Пад Віцебскам дзеці гулялі ў партызан: таварны цягнік ледзь не сышоў з рэек
Бацькі паплаціліся за небяспечнае свавольства дзяцей на чыгунцы пад Віцебскам, паведаміў БелТА супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка.
«На днях таварнаму цягніку давялося экстранна тармазіць на перагоне Віцебск-Мядзведка. Як высветлілася, дзеці пагарэзілі, заклаўшы камянямі рэйкі, — распавёў Аляксандр Марчанка.
У дачыненні да бацькоў складзеныя пратаколы паводле арт. 9.4 (невыкананне абавязкаў у выхаванні дзяцей) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі. Санкцыя артыкула цягне папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь (цяпер 1 БВ роўная Br210 тыс.)
http://charter97.org