Віктар Марціновіч: Калі тут не можа быць пахаваны Каліноўскі, чаму вы ўсе тут жывяце?
Глядзіце, усё проста: ёсць чорнае, ёсць белае.
Ёсць дабро і ёсць зло.
Ёсць герой, які загінуў за нашу зямлю, быў пахаваны ў сакрэтнай магіле на тэрыторыі гарнізону, каб толькі нашчадкі (мы!) не знайшлі і не прыйшлі падзякаваць.
Але адбыўся цуд, і зямля вярнула героя людзям.
Бо не хацела зямля ўтрымліваць героя там, дзе яго схавалі ад нас.
І, здавалася б, яшчэ ў той момант знак быў вельмі яўным. Бо няма нічога больш натуральнага, чым ушанаванне чалавека, які загінуў за краіну, чым права знайсці спакой у той краіне, за якую ён змагаўся.
На зямлі, дзе гавораць на той мове, за якую ён паклаў сваё жыццё.
Ці, можа, ёсць тут тыя, хто скажа, што «Лісты з-пад шыбеніцы» напісаны не па-беларуску? І што ёсць важнейшым для вызначэння самасвядомасці, як не мова, якой герой гаворыць перад смерцю?
Але ў аўтарытарнай культуры не бывае белага і чорнага.
Тут усё пераблытана. Усё шэранькае. Тут няма аднаго кодэксу гонару. Тут іх адначасова дваццаць. І палажэнні аднаго адмяняюць асновы іншага.
Тут найпалымянейшыя змагары за гады выгнання паспелі пераблытаць матывы і наступствы.
Я атрымаў некалькі асабістых мэсіджаў ад людзей, якіх паважаю. Людзей, дастаткова вядомых у беларускай справе.
Яны просяць мяне адклікаць мой подпіс пад зваротам да літоўцаў з нагоды пахавання Каліноўскага. Яны заклікаюць падпісаць альтэрнатыўны зварот (а ўжо ёсць і такі!) — ні ў якім разе не выдаваць Каліноўскага Беларусі.
Я прагартаў іх матывы — а ў іх ёсць матывы. Там і дапушчэнне, што любы беларус можа з’ездзіць у Вільню так, быццам гэта не сталіца іншай дзяржавы (і заўсёды будзе так), а Гродна ці Магілёў.
І вельмі цьмянае — пра тое, што чалавек мусіць ляжаць там, дзе быў пакараны смерцю, інакш ягоны подзвіг будзе дэсакралізаваны (не зразумеў). І недавер да дзеянняў грамадскай супольнасці. І завязванне любой ініцыятывы на ўладу — быццам няма вялікіх нацыянальных святаў, зладжаных у
Мільгануў абсалютна ўбойны аргумент, што, маўляў, тут Каліноўскі будзе ляжаць побач з Замяталіным ці Машэравым.
Быццам цяпер любы свядомы беларус мусіць з’язджаць паміраць у Нью-Ёрк, каб быць далей ад Машэрава. А самы сапраўдны патрыёт проста абавязаны быць спаленым у індыйскім Варанасі, з попелам, развеяным па-над Гангам, каб нават пасля смерці не кранаць паверхні планеты, па якой хадзілі не прыхільныя беларускай ідэі людзі.
Той факт, што паняцце «Радзіма» аўтаматам уключае ў сябе ўсіх тых памерлых да цябе і пасля цябе, з якімі б ты не сеў за адным сталом, аказаўся непразрыстым для шмат якіх інтэлектуалаў.
Калі тут не можа быць пахаваны Каліноўскі, чаму вы ўсе тут жывяце?
І так, пахаванне Каліноўскага сапраўды можа быць ператворанае ў Дажынкі, але гэта будзе пахаванне ў Беларусі. Той краіне, за якую ён змагаўся і якой пры ягоным жыцці нават не існавала.
Вось што галоўнае: задумайцеся пільна над фразай з артыкула Андрэя Дынько: «Рэч у тым, што ідэю перапахавання Каліноўскага ў Беларусі першым выказаў літоўскі бок».
Што яна азначае?
Што літоўскі бок «далікатна, канфідэнцыйна, па дыпламатычных каналах» намякае, што гатовы адмовіцца ад пахавання Каліноўскага на сваёй тэрыторыі.
І зараз — увага! — беларускі бок, пакуль у выглядзе тых самых заўзятараў беларускай справы, што пісалі мне асабістыя мэсіджы, а таксама іншых разумнікаў, з артыкуламі пра «дэсакралізацыю подзвігу» — дык вось, беларускі бок, хай сабе зусім не далікатна, не канфідэнцыйна і не па дыпламатычных каналах, ад Каліноўскага таксама адмаўляецца.
І глядзіце: вось ён.
Чалавек, які загінуў за нашу свабоду.
Ляжыць, нікому не патрэбны. Яму ў Беларусі — высвятляецца — не знойдзецца двух метраў на пахаванне. Прынамсі «пакуль у Беларусі не пачнуць адкрывацца беларускамоўныя школы».
Як, праз якія каштоўнасныя пасткі, мы прыйшлі вось да гэтай дыскусіі? Ці не сорамна тым, хто адмаўляе Беларусі і беларусам хаця б у спробе вярнуць сабе героя нумар адзін? Хто пачынае прысаромліваць і бэсціць людзей, што падтрымалі ініцыятыву?
З часоў першых напаўпадпольных выставаў Шагала ў Віцебску ў
Я прадбачу, што да жніўня
Тыя прыхільнікі ў цяперашні момант вельмі напружаныя чаканнем падзеяў
Я асабіста лічу, што не скарыстаць гэтую магчымасць, каб вярнуць Каліноўскага Беларусі, было б здрадай.
Я шчыра спадзяюся, што ў ліпені наступнага года ўскладу кветкі на магілу Яські з-пад Вільні ў Мінску ля святога Роха.
https://nn.by/?c=ar&i=237997