Сябар Мірона павіншаваў беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы
Барыс Хамайда — вядомы апазіцыйны актывіст з Віцебску. Ён рэгулярна паведамляе журналістам пра месцы, дзе Мірон вывешвае бел-чырвона-белыя сцягі.
Уладзімір Някляеў
КРАПІВЕНЬСКАЕ ПОЛЕ
На Крапівеньскім полі вятры.
Палыны. На далоні патры −
Загарчыць. Торгне сутаргай, болем.
Тут вякі праплылі, як віры па Дняпры,
За палкамі палкі
тут прайшлі ваяры,
Змагары, што накрытыя полем.
На Крапівеньскім полі трава. Крапіва.
Тут крыві напілася Масква,
Татарва з крыжакамі ў хаўрусе…
Тут над імі
усімі
паўстала Літва –
І абрынулася ў Беларусі!
Дзе ж мы дзелі
літоўскую долю?
Веліч продкаў? Іх вольную волю,
Што яны аплацілі крывёй?
Як гарчыць палыном на Крапівеньскім полі −
І пячэ крапівой!..
http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=117836