Хто і як прыдумаў беларускi бел-чырвона-белы сцяг
Прадзед і дзед загінулі ў паўстаннях
Клаўдзій Дуж-Душэўскі нарадзіўся 27 сакавіка 1891 года ў мястэчку Глыбокае Дзісненскага ўезда Віленскай губерні. Бацька Сцяпан і маці Ева лічылі сябе «беларусамі польскай культуры». У сям’і было пяць дачок, таму нараджэнне хлопчыка стала доўгачаканай падзеяй. У Першую сусветную Клаўдзій не трапіў у царскую армію, бо быў адзіным сынам у бацькоў.
Па мацярынскай лініі Клаўдзій паходзіў са шляхцічаў, а па бацькоўскай — з сялян. Захаваліся некаторыя звесткі пра яго продкаў па маці. Вядома, што прадзед Урублеўскі загінуў падчас паўстання 1831 года, а дзед Высоцкі — падчас паўстання 1863 года.
Клаўдзій Дуж-Душэўскі, здымак з пашпарта БНР. Фота: wikipedia.org
Бацька і дзядзька Клаўдзія зараблялі будаўніцтвам. Меў да яго вялікія здольнасці і сам хлопец.
«З юных гадоў я ўдзельнічаў у будаўніцтве, дапамагаў майстрам, чарціў, складаў сметы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і невялікіх мастоў. З’яўляючыся вучнем старэйшых класаў, я ўжо кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі і па ўказаннях бацькі складаў праекты», — узгадваў Дуж-Душэўскі.
Вучыўся, працаваў, кіраваў «беларускім абуджэннем»
Хлопец вырашыў, што хоча стаць архітэктарам. Паступіў у рэальнае вучылішча ў Вільні, дзе паглыблена вывучаў прыродазнаўчыя і фізіка-матэматычныя навукі.
У 1910 годзе ў адной з віленскіх кнігарань Дуж-Душэўскі сустрэўся з беларускімі дзеячамі Вацлавам Ластоўскім і Антонам Луцкевічам. Знаёмства стала лёсавызначальным. «Я хутка зразумеў, што я не паляк, і адразу далучыўся да руху беларускага абуджэння», — успамінаў будучы стваральнік нацыянальнага сцяга.
Праз два гады Клаўдзій паступіў у Пецярбургскі горны інстытут. Пачаў працаваць яшчэ студэнтам: на заводах, у шахце, нават у Сібіры — на гідратэхнічным аб’екце. А ў вольны ад вучобы час удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху.
У
Клаўдзій Дуж-Душэўскі (злева) і Кастусь Езавітаў, міністр па вайсковых справах БНР. Рыга, 1919 год. Фота: wikipedia.org
Як нарадзіўся сцяг
Калі з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг, на жаль, дакладна невядома: Дуж-Душэўскі не пакінуў нам даты зацверджання свайго эскiза. Не засталіся ў гісторыі і прозвішчы людзей, якія прымалі яго працу.
Вядома адно: эскіз сцяга Дуж-Душэўскі стварыў, вывучыўшы беларускія арнаменты і колеры народных строяў. Працаваць ён пачаў пасля таго, як да яго ў Пецярбургу звярнуліся суайчыннікі з просьбай ліквідаваць прабел — у беларусаў ёсць герб «Пагоня», але няма свайго сцяга.
Ва ўспамінах за 1934 год Дуж-Душэўскі адзначаў, што эскізаў было некалькі: «Цiкава адзначыць, што беларусы ўважалi сваiм дзяржаўным сцягам той, што i лiтоўцы, гэта значыць белую „Пагоню“ на чырвоным полi, але нацыянальнага сцяга не было. Мне давялося зрабiць некалькi праектаў нацыянальнага сцяга, i адзiн з iх быў прыняты: менавiта бел-чырвона-белы. Ад таго часу гэты сцяг i лiчыцца за беларускi».
У Сеціве існуе легенда, як узнік зацверджаны эскіз. «Лютаўскім вечарам
Першая дакументальная згадка пра з’яўленне бел-чырвона-белага сцяга адносіцца да вясны 1917 года — ён залунаў не ў нас, а зноў-такі ў Пецярбургу — на будынку Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Дуж-Душэўскi працаваў там у
«Сьцяг Беларусi затрапятаў у падбiтай сталiцы зруйнаванае iмпэрыi. Неўзабаве Сьцяг рушыў у Беларусь. 12 сакавiка ў Менску адбылося масавае сьвята — нацыянальны Дзень беларускага значка. У гэты дзень бел-чырвона-белыя значкi, кукарды й сьцяжкi можна было пабачыць паўсюль на вулiцах. Сьцягi, пашытыя паводле эскiза Дуж-Душэўскага, былi разасланыя ў мясцовыя арганiзацыi. Радаслаў Астроўскi(беларускі палітычны дзеяч. — Заўвага TUT.BY) сьведчыў, што ён сам атрымаў Сьцяг у траўнi
Бел-чырвона-белы штандар стаў сімвалам свабоды і нацыянальнага адраджэння.
Дзень Волі ў Мінску, 2016 год. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Працаваў столькі, што захварэў ад ператамлення
У Горным інстытуце ў Пецярбургу Клаўдзій, паводле ягонай аўтабіяграфіі, вучыўся да 1919 года. Атрымаць дыплом перашкодзіла рэвалюцыя. Малады чалавек едзе ў Мінск, дзе становіцца губернскім геолагам. Праз месяц яго накіравалі ў камандзіроўку ў Вільню. Аднак горад акупавалі палякі, і Дуж-Душэўскі вымушаны быў там застацца.
З восені
Грамата Урада БНР аб прызначэнні Дуж-Душэўскага надзвычайным паўнамоцным прадстаўніком пры ўрадах балтыйскіх дзяржаў. 1919 год. Крыніца: Нацыянальная акадэмія Беларусі. Фота: radzima.org
Дуж-Душэўскі займаўся не толькі палітыкай. Паспяваў яшчэ выкладаць у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. Да таго ж рэдагаваў беларускія часопісы, выступаў з лекцыямі на радыё.
Клаўдзій ведаў украінскую, польскую, літоўскую, нямецкую, французскую, англійскую і партугальскую мовы. І гэтыя свае здольнасці Дуж-Душэўскі аддаваў на карысць «абуджэння» — перакладаў падручнікі для беларускіх школ.
Адраджэнца ведаў паэт Максім Танк. У 1938 годзе ў дзённіку ён пісаў: «З Каўнаса К. Дуж-Душэўскi прыслаў у музей (Віленскі беларускі музей. — Заўвага рэд.) цэлую пачку школьных падручнiкаў. Некаторыя з iх былi iм самiм перакладзены на беларускую мову i з’яўлялiся каштоўнай дапамогай для моладзi, якая вучылася па старых, даваенных рускiх i польскiх падручнiках. Мова яго перакладаў была без нiякiх спадароўскiх дзiвосаў — жывая, зразумелая, народная. Я запiсаў яго адрас: Каўнас, Лайсвес алея, 72, каб перадаць яго нашым хлопцам. Хай напiшуць яму. Можа, i iм дапаможа сваiмi кнiгамi. К. Дуж-Душэўскi працуе ў Каўнасе галоўным архiтэктарам. Матэрыяльна забяспечаны. Дзякуючы яго дапамозе i музей сяк-так яшчэ можа iснаваць».
У пачатку
У
Сярод іх, напрыклад, паштовыя аддзяленні ў некалькіх населеных пунктах, драматычны тэатр (былы кінатэатр «Метрапалітэн») і будынак радыё ў Каўнасе. Дуж-Душэўскі разам з іншымі архітэктарамі, што працавалі ў Літве ў
Працы было столькі, што Дуж-Душэўскі нават захварэў ад моцнага ператамлення.
Клаўдзій Дуж-Душэўскі, 1952 год. Фота: wikipedia.org
Канцлагер і тры арышты
Пасля савецкай акупацыі Літвы, за год да вайны, Клаўдзія арыштавалі за «активную националистическую контрреволюционную деятельность, непосредственно направленную против СССР» і супрацоўніцтва з польскай разведкай. Душэўскі прызнаў удзел у беларускім нацыянальным руху, аднак астатнія абвінавачванні адмаўляў. Следства скончылі, ды тут пачалася вайна, і Дуж-Душэўскага не асудзілі.
Першыя два ваенныя гады працаваў інжынерам на заводзе гумавых вырабаў у Каўнасе. Падчас паездак у Вільню Дуж-Душэўскаму двойчы прапаноўвалі пасаду намесніка бургамістра Мінска. Аднак ён адмаўляўся.
У жніўні
У
У канцы лістапада
Да наступнага арышту ён працаваў галоўным інжынерам праектаў Інстытута праектавання пры Савеце міністраў Літоўскай ССР. Спакойна пажыць аўтару бел-чырвона-белага сцяга далі 5 гадоў.
У
Выйшаў на волю Дуж-Душэўскі раней, праз 3 гады: з-за моцнай хваробы, але без адмены прысуду. Памёр 25 лютага 1959 года. Пахаваны на могілках Пятрашунай у Каўнасе.
Магіла Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Фота: wikipedia.org
Памятную дошку ў Глыбокім адкрывалі… двойчы
У 2012 годзе ў Глыбокім на прыватным доме № 22 на вуліцы Горкага з’явілася мемарыяльная дошка, прысвечаная Клаўдзію Дуж-Душэўскаму. На ёй — партрэт дзеяча. Дом, дзе ён нарадзіўся ў 1891 годзе, не захаваўся, але стаяў побач з гэтым будынкам.
Дом № 22 на вуліцы Горкага належыць глыбачаніну Райманду Салодкаму. Ён не сваяк Дуж-Душэўскіх, аднак пагадзіўся, каб на сцяне ягонага жытла з’явілася дошка ў гонар стваральніка бел-чырвона-белага сцяга.
Дарэчы, шыльду ўсталявалі з другой спробы. Упершыню па ініцыятыве мясцовых актывістаў яна з’явілася на доме № 22 напярэдадні Дня Волі ў
Праз чатыры гады дошку адкрылі на тым жа самым месцы — ужо са згоды райвыканкама.
Мемарыяльная дошка ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага ў Глыбокім. Фота: «Еўрарадыё»
Выкарыстаныя крыніцы:
1. Васіль Герасімчык. Клаўдыюш Дуж-Душэўскі — аўтар бел-чырвона-белага сцяга. Часопіс Arche, 2013 год
2. Сяргей Харэўскі. Клаўдзi Дуж-Душэўскi. Сьцяг. «Наша ніва», 1998 год
3. Клавдий-строитель. «СБ Беларусь Сегодня», 2011 год
4. Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сцяпанавіч. Беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. Сайт spadchyna.glubmusej.by
5. Аўтабіяграфія Дуж-Душэўскага. 2016 год. Сайт rosszuki.blogspot.com.by
6. Грамадская і палітычная дзейнасць Дуж-Душэўскага (з яго ўласных паказанняў). 2016 год. Сайт rosszuki.blogspot.com.by
Татьяна Матвеева / TUT.BY