Следчыя высвятляюць абставіны ДТЗ у Віцебскім раёне

0

У выніку дарожна-транспартнага здарэння 36-гадовы кіроўца службовага аўтамабіля ГАЗ-3309 ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы аварыі.

Другі кіроўца дастаўлены ў медыцынскую ўстанову, дзе яму аказана дапамога. У момант аварыі ён быў цвярозы.

Віцебскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, дапытваюць сведак.

З мэтай ўстанаўлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння, следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія сталі сведкамі аварыі, паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +37533 3998044 (кругласутачна).

А.Адамаў

Leave A Reply

Your email address will not be published.