7-я гадавіна «плюшавага дэсанту». Прыгадваем, як гэта было(відэа)
Улады адрэагавалі амаль імгненна: ужо 6 ліпеня 2012 года ў рамках «справы плюшавых мядзведзяў» супрацоўнікі КДБ затрымалі рыэлтара Сяргея Башарымава, які раней здаваў кватэру дырэктару шведскай Studio Total Перу Кромвелу.
13 ліпеня быў затрыманы
Лукашэнка быў настолькі абураны «плюшавым дэсантам», што адправіў у адстаўку кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Дзмітрыя Пахмелкіна. Шэрагу сілавікоў быў абвешчаны вымовы.
Беларусь выслала шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана, які 7 гадоў прапрацаваў у Менску. У Стакгольме назвалі рашэнне Аляксандра Лукашэнкі абуральным і выслалі беларускіх дыпламатаў у адказ.
6 жніўня 2012 года беларускае тэлебачанне абвінаваціла Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў.
КДБ афіцыйна запрасіў у Беларусь датычных да акцыі шведаў «для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазроных». Шведы ў сваю чаргу заявілі, што прыедуць толькі пры наяўнасці гарантый асабістай недатыкальнасці. Такіх гарантыяў яны не атрымалі і ў Беларусі гэтак і не з’явіліся.
9 жніўня 2012 года Лукашэнка заявіў, што дыпламатычны канфлікт са Швецыяй нібыта не звязаны з «плюшавым дэсантам». Адначасова ён адзначыў, што беларусы проста пашкадавалі шведскіх лётчыкаў, а Літву абвінаваціў у дапамаганні шведам. Ён таксама выступіў з пагрозамі на адрас Літвы і Швецыі. 30 жніўня 2012 года амбасада Швецыі ў Менску была закрытая.
Новы амбасадар Швецыі з’явіўся ў Беларусі толькі увосень 2017 года. Былы прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітры Мірончык быў прызначаны кірарўніком дыпмісіі ў Стакгольме. У траўні
КА belsat.eu