Стала больш вядома пра 47-гадовую медсястру, якая памерла ў Віцебску
Яна працавала медсястрой у Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы № 1. У Святланы засталіся двое дзяцей. Анастасія, якой 27, і
7-гадовая Вераніка, піша Tut.by.
Святлана Кісялёва
У народзе Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу № 1 называюць «трэстаўскай». Тут, кажа дачка медсястры Анастасія Кісялёва, яе мама прапрацавала больш за 20 гадоў.
— Мама працавала ў неўралогіі, — распавядае Наста. — Дзесьці 13 сакавіка пацыентаў, якія тут ляжалі, сталі выпісваць. Сказалі, будуць завозіць сюды ВРВІ і пнеўманію. Пры гэтым адразу ніякіх спецыяльных халатаў або акуляраў медыкам не выдавалі. Толькі 15 грамаў спірту, якімі пасля працы яны апрацоўвалі рукі. Дома ў нас былі рэспіратары, мама брала іх на працу. Казала, што некаторыя медсёстры для аховы ўкладвалі ў аднаразовыя маскі штодзённыя пракладкі, прамочаныя настойкай пропалісу.
Спачатку, працягвае суразмоўца, новыя пацыенты занялі прыкладна паўтара аддзялення. У неўралогіі, дзе працавала Святлана, іх не было. Але медсясцёр адсюль, успамінае Наста, выклікалі на падмогу калегам. Колькі менавіта мама была на падмозе, дачка не памятае.
— Кожныя выхадныя мама брала дадому памыць сваю працоўную форму, — успамінае дачка. — Пасля таго як у іх у лякарні памерла
Чытайце таксама: У Віцебску памерла 58-гадовая жанчына з пнеўманіяй. Сваякі: У яе быў каранавірус. Мінздароўя: Covid-19 не было
Днём 24 сакавіка на працы ў Святланы паднялася тэмпература — 37,3, і яе адправілі на бальнічны. На бальнічным, адзначае дачка, мама прабыла недзе тыдзень. Лепш не станавілася, яна папрасіла зрабіць здымак. Праз дзве гадзіны пасля гэтага, успамінае Наста, маме паведамілі, што ў яе пнеўманія і трэба класціся ў бальніцу.
У панядзелак, 30 сакавіка, яе шпіталізавалі ў сваю ж Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу № 1.
— Яна мне сказала, што дыягназ у яе быў «двухбаковая бронхапнеўманія». Калі я ў яе спытала, дзе яна магла заразіцца, яна адказала: «На працы», — вяртаецца да тых падзей дачка. — Пакуль мама ляжала ў бальніцы, мы размаўлялі кожны дзень. Я ў яе тады пыталася: «Вашу бальніцу нарэшце апранулі?» Яна адказала: «Так, ходзяць як снегавікі, далі аднаразовыя „папяровыя“ халаты».
Па словах дачкі, тэмпературу маме збівалі ўколамі. Акрамя таго, ёй капалі моцныя антыбіётыкі, ад якіх, успамінае дачка, Святлану ванітавала.
— У чацвер вечарам яна мне напісала, што ў яе адыходзіць макрота. Гэта, сказала, добра, але адчувала яна сябе дрэнна. Скардзілася на антыбіётык. Але ёй сказалі, калі тэмпература не будзе прыходзіць у норму, лекі заменяць… У пятніцу ноччу (у ноч з чацвярга на пятніцу. — Заўв. Рэд.) нам паведамілі, што яна памерла…
У пасведчанні, якім выдалі сям’і пасля ўскрыцця, напісана, што прычына смерці Святланы — «вострая рэспіраторная недастатковасць».
— Ёй рабілі тэст на каранавірус?
— Так, у аўторак, але вынікаў нам ніхто не паведамляў. У графе «Паталагічныя станы (захворванні), якія выклікалі або якія абумовілі непасрэдную прычыну смерці», напісана: «Не ўдакладнена». Лекар нам сказаў, гэта пра каранавірус.
У пятніцу, 3 красавіка, падчас абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Мікалай Каспіровіч, не называючы прозвішча, паведаміў пра смерць медработніка. Жанчына, сказаў ён, лячылася ад цяжкай двухбаковай пнеўманіі вірусна-бактэрыяльнага генезу. Пакуль няма пацверджаных вынікаў наяўнасці РНК каранавіруса, адзначыў прадстаўнік упраўлення.
— Да гэтай сітуацыі ваша мама на штосьці хварэла?
— Ніякіх захворванняў, звязаных з лёгкімі, у яе не было.
У пятніцу вечарам, кажа Наста, яе айчыма з тэмпературай 39 забралі ў бальніцу. Сказалі, што ў яго ВРВІ. Яму зрабілі тэст на каранавірус.
— Мне перадалі мамчын тэлефон. Апоўначы перад смерцю яна пісала, што папрасіла перавесці яе ў рэанімацыю, але перавялі яе толькі да
https://nn.by/?c=ar&i=249338