У Шуміліне выяўлены хворы на каранавірус COVID-19

0

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў райвыканкаме.

«На гэты момант чалавек знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя, — паведамілі Свабодзе ў Шумілінскім райвыканкаме. — Выпадак захворваньня (на COVID-19. — РС) ёсьць. Пакуль, дзякуй Богу, усё добра».

Фота Алеся Шумскага

Нагадаем, што, паводле афіцыйных зьвестак, па стане на 2 красавіка ў Беларусі было выяўлена ўжо 300 выпадкаў захворваньня на каранавірус. 4 інфікаваныя чалавекі памерлі, 46 чалавек паправіліся.

 

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

22 новыя адказы пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

 

Алесь Пілецкі

Журналіст Радыё Свабода

https://www.svaboda.org/a/30527311.html?fbclid=IwAR3G8eZ_WsEz3ZPRq2H4B2-exhgwbr6rqYi8WLRnLebLj5jJbjR4gLB_x_w

Leave A Reply

Your email address will not be published.