Навукоўцы патлумачылі, чаму каранавірус такі заразны
Мікрабіёлагі параўналі структуру новага каранавіруса з іншымі каранавірусамі і выявілі, што 96% яго геномной паслядоўнасці супадаюць з геномам SARS-CoV-1-вірусам атыповай пнеўманіі, які пашыраўся ў 2003 годзе. Пры гэтым у яго ёсць рысы дабраякаснага чалавечага каранавіруса HCoV-HKU1.
Адзначаецца, што вірус атыповай пнеўманіі не вельмі заразны, але валодае высокай смяротнасцю (каля 10%). HCoV-HKU1, у сваю чаргу, наадварот высокозаразны, але амаль бясшкодны. Гэта спалучэнне робіць новы каранавірус вельмі заразным і небяспечным для здароўя, падсумоўваюць навукоўцы.
Аўтары даследавання прыйшлі да высновы, што вірус, які выклікае COVID-19, небяспечны для прыматаў, котак, тхароў і норак, бо іх клеткі маюць рэцэптары, падобныя да чалавечых.
У сакавіку навукоўцы з Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША паведамілі, што каранавірус здольны захоўваць заразнасць на адкрытым паветры на працягу некалькіх гадзін.
На некаторых паверхнях, напрыклад, на кардоне, вірус застаецца заразным на працягу 24 гадзін. На пластыцы і нержавеючай сталі вірус будзе заразны на працягу некалькіх сутак. На медзі каранавірус трымаецца каля чатырох гадзін, а ў паветры — тры гадзіны.
https://nn.by/?c=ar&i=251283