Выбухам у ліфце: у Данецку забіты баявік Матарола

0

У міністэрстве ў замаху падазраюць украінскую дыверсійную групу.

Вядома, што Матаролу дзень і ноч пільнавала ўзброеная ахова. Паведамляецца, што ў ліфце разам з ім загінуў і ахоўнік. Бомбу, як сцвярджаецца, прымацавалі да троса ліфта каля кабіны.

33-гадовы Матарола стаў вядомым у 2014 годзе. Гэты расійскі марскі пехацінец удзельнічаў у захопе Крыма, няўдалай спробе захопу Харкава. Пасля трапіў у Славянск, узначаліў адзін са штурмавых атрадаў, што дзейнічалі на Данбасе. Ён браў удзел ва ўсіх галоўных баях 2014 і 2015 гадоў.

Паўлаў нарадзіўся ў расійскай аўтаноміі Комі, у 15 гадоў застаўся сіратой. Служыў у арміі, ваяваў у Чачні.

Матарола меў злую славу: існуе запіс, на якім ён хваліцца, што забіў 15 палонных украінскіх вайскоўцаў.

http://nn.by/?c=ar&i=178982

Leave A Reply

Your email address will not be published.