Кіпрскі афшор выкупіў раней невядомую рэзідэнцыю Лукашэнкі пад Радашковічамі ВІДЭА

0

«Знак на дарозе забараняе ўезд. Тым не менш па кароткай шашы, якую бесперапынна чысціць спецтэхніка, курсуюць дзясяткі аўтаў. Сярод іх мы сустрэлі службу чысткі басейнаў і джакузі. Адзінае выйсце — кінуць транспарт і пайсці пешкі. Перад уязною брамаю — міліцыя, якую мясцовыя раяць нам абыходзіць. Тэрыторыю агароджвае плот са шчыльна расстаўленым відэаназіраннем. Бачна, што спадарожнікавыя здымкі значна састарэлі. Тэрыторыя выглядае, хутчэй, як санаторый, а не як будаўнічая пляцоўка. Тут жа і месца для пасадкі верталётаў», — паведамляе «Белсат». Журналістам удалося зрабіць здымкі з паветра.

Сядзіба займае каля 11 гектараў на беразе ракі Удры. Уласнікам з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, аднак участак на 100 гадоў узяты ў арэнду замежным будаўнічым унітарным прадпрыемствам «СертусАвія». Гэта расійская кампанія, адзіная ўзгадка пра яе была ў 2012 годзе. Тады «СертусАвія» будавала ангар у аэрапорце «Мінск-2».

Далей сляды заблытваюцца яшчэ мацней.

Будынкі на тэрыторыі таямнічай рэзідэнцыі належаць кіпрскай афшорнай кампаніі. «Блатберг Холдынгс Лімітэд» з Нікасіі выкупіла яе ў 2012 годзе. Прычым прадаўцамі былі разам «СертусАвія» і «Дыпсервіс».

«Дыпсервіс» — арганізацыя, у абавязкі якой уваходзіць забеспячэнне дзейнасці вышэйшых службовых асобаў, у тым ліку прэзідэнта. Большасць рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі належыць менавіта «Дыпсервісу».

І вось гэтая арганізацыя прадала будынкі кіпрскаму афшору. Грошы засвяціліся сур’ёзныя — адна толькі драўляная лазня плошчай менш за 50 м2 каштавала $1,04 мільёна!

Старое спадарожнікавае фота.

Прычым калі ўласнік змяніўся, то гаспадарчае вядзенне засталося за расейцамі з «СертусАвія».

Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі адна з рэзідэнцый пераходзіць з-пад кантролю «Дыпсервіса» ва ўласнасць невядомых афшорных кампаній.

http://nn.by/?c=ar&i=183674

Leave A Reply

Your email address will not be published.