Алена Янушкоўская: я іду ў дэпутаты, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады(відэа)

0

«Падчас збору подпісаў так атрымалася, што разам з імі збіраліся і праблемы. Адна з іх вельмі красамоўная ў сённяшні час — Заронаўскае возера, яго стан. Я сама заядлая рыбачка, і гэта возера ведаю з усіх бакоў: з дзяцінства знаёмыя ўсе рыбныя мясціна, з дзяцінства памятаю смак судака, рака, ляшча, якіх лавіла на гэтым возеры. Быццам і невялікае, яно цягнецца даволі вузкай касой, ствараючы затокі, патаемныя петлі, выспы, якія так любяць аматары адзіноты, якія спрачаліся з бабрамі за месца.

Сёння я запрасіла сюды групу журналістаў, каб паказаць ім, ва што можа пераўтварыць Божае месца неахайны, бяздарны і безадказны і бязлітасны гаспадар, якому не баліць, якому ўсё роўна. А такія «гаспадары», на жаль, усё часцей сустракаюцца на шляху, асабліва зараз, калі я сапраўды адчула адказнасць за людзей, іх умовы жыцця, адказнасць за іх давер і дазвол вылучацца ў дэпутаты мясцовага савета. Заронаўскае возера ў небяспецы! У яго зліваюцца каналізацыйныя стокі са шматкватэрных дамоў Заронава.

У мінулым годзе Беларускае аб’яднанне паляўнічых і рыбаловаў зарыбляла возера. Які сэнс марнаваць на гэта сродкі, калі тут жа гэтую рыбу травяць самым няшчадным сродкам- уласным лайном? Калісьці тут была ачышчальная станцыя, але ў адсутнасць сапраўднага гаспадара яна разбурылася, стокавыя воды літаральна пад вокнамі бліжніх да возера дамоў, а дамы амаль на самым беразе, жоўтыя лужыны з камякамі фекалій… І ўсё гэта смуродзіць на ўсю акругу…

8 студзеня, на завяршэнне першага этапу выбарчай кампаніі, прамоўца БХД Алена Янушкоўская падала неабходны пакет дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў па Ноўкінскай выбарчай акрузе №6.

Як бы ні вырашыўся лёс кандыдацтва, яна не абяцае спакойнага жыцця чыноўнікам, бо да праблем яе роднага Суйкава дадаліся праблемы і Заронава, і Баршчоўкі, і Пестуніцы.

http://vitebskby.com

Leave A Reply

Your email address will not be published.