Доктар, які першым падняў трывогу з-за каранавіруса і за гэта атрымаў па галаве ад уладаў, памёр
Кітайскі доктар, які спрабаваў загадзя папярэдзіць пра ўспышку каранавіруса і з-за гэтага трапіў пад падазрэнне з боку ўладаў камуністычнага Кітая, усё ж памёр у бальніцы.
Пра смерць Лі Вэньляня паведамлялася ў чацвер, 6 лютага, аднак пазней кітайскія СМІ напісалі, што лекара ўдалося рэанімаваць. Паведамлялася, што мужчына знаходзіўся ў крытычным стане, у яго спынялася сэрца.
Аднак пазней агенцтва AP паведаміла, што
Сусветная арганізацыя аховы здароўя напісала ў твітары: «Мы глыбока засмучаныя смерцю доктара Лі Вэньляня. Нам усім варта шанаваць працу, якую ён зрабіў».
30 снежня мужчына напісаў паведамленне ў агульным чаце з былымі аднагрупнікамі з папярэджаннем, што ў яго шпіталь даставілі семярых пацыентаў з сімптомамі атыповай пнеўманіі.
На наступны дзень, 31 снежня, мясцовыя ўлады выклікалі Лі Вэньляня для тлумачэнняў.
Паліцыя абвінаваціла Лі Вэньляня ў «распаўсюдзе чутак» і «сур’ёзным парушэнні грамадскага парадку».
https://nn.by/?c=ar&i=245700