Лукашэнка: Адзіная дзяржава магчымая. Калі Расія ўвойдзе ў склад Беларусі, а Качанава будзе прэзідэнтам

0

Фота Надзеі Бужан.

«Няма ў Пуціна такой мэты. А калі і была, то мы два гады таму ўмовіліся: ніякага ўваходжання Беларусі ў Расію быць не можа. Але я пажартаваў (у кожным жарце ёсць доля жарту): адзіная дзяржава магчымая — калі Расія ўвойдзе ў склад Беларусі, калі беларускі прэзідэнт стане прэзідэнтам гэтай аб’яднанай дзяржавы. Не абавязкова Лукашэнка. Можа, ваш кіраўнік. А лепш за ўсё Наталля Іванаўна Качанава — першая жанчына, але надзейная будзе. Чаму мы можам туды ўступіць, а яны не? І калі б расіянам мы гэту альтэрнатыву прапанавалі, яны маглі б і не адмовіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=246114

Leave A Reply

Your email address will not be published.