Лукашэнка — пра сітуацыю ў Віцебску: 3–4 дні таму 280 пнеўманій дадавалася за суткі
Фота Міністэрства аховы здароўя
Сюжэт паказала СТБ.
— Дактары і Міністэрства аховы здароўя яшчэ раней мне з вопыту сказалі і далажылі пра тое, што на спадзе ВРВІ даюць хвост пнеўманій. Гэта значыць пнеўманіі падчас падзення ВРВІ заўсёды павялічваліся. Я гэта бачу па графіку, у тым ліку ў гэтым годзе. Пнеўманіі павялічваліся, але, што паказальна, апошнія тры дні: вось я па Віцебску беднага гэтага Шарснёва кожную раніцу дапытваю, ён ужо, напэўна, не спіць начамі, у яго 3-4 дні таму дадавалася пнеўманій — 280 нават было за суткі. Зараз у 2,5 разу знізілася. І ўжо вось трэція суткі ў яго трымаюцца ўнізе. І гэта наша паўночная Віцебская вобласць.
Лукашэнка дадаў, што добрая тэндэнцыя назіраецца і ў Мінску.
— Гэта значыць зніжаецца вось гэтых пнеўмахворых людзей кожныя суткі. Гэты хвост, як медыкі кажуць, яго бы хутчэй адсекчы нам, і ў нас гэта ёсць зніжэнне. Але супакойвацца нельга (я пра пнеўманіі кажу). Бо бачыце, надвор’е якое стаіць — то холадна, то ветрана, то тое, то гэта, дзесьці падстыў, асабліва старыя: застудзіліся, і можа адбыцца ўсплёск. Вось нам нельга дапусціць, — падкрэсліў ён.
Раней міністр Уладзімір Каранік заявіў, што ў Віцебску па стане на 11 красавіка шпіталізавалі каля 1000 чалавек з пнеўманіямі. І што пікавай колькасцю людзей з пнеўманіямі ў мінулым годзе было каля 600.
Пнеўманія — характэрная прыкмета ўскладнення каранавіруснай інфекцыі.
Да ўчора Аляксандр Лукашэнка і кіраўнікі медслужбы публічна адмаўлялі наяўнасць экстрэмальна высокай колькасці захворванняў на пнеўманіі ў краіне. Лічба 280 для Віцебшчыны ў разы перавышае звычайны для гэтага сезону ўзровень.
https://nn.by/?c=ar&i=249939