Труп нованароджанага дзіцяці знайшлі на сметніку пад Віцебскам

0

Не выключана, што біялагічная маці пакінула паміраць дзіцяці на сметніку.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць яе па ўсім раёне. Звузіць кола пошуку да адной вёскі немагчыма. У дзень здарэння смецце сюды звозілі з 7 навакольных вёсак, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Андрэй Іваноў, начальнік Віцебскага РАУС: На сённяшні дзень арыентаваны ўсе ўстановы аховы здароўя, дзе б магла стаяць на ўліку дадзеная жанчына, а таксама адпрацавана вялікая частка жылога сектара, апытаныя грамадзяне, якія маглі б бачыць, калі гэтага нованароджанага дзіцяці магіл змяшчаць у кантэйнер для смецця. Раённым Следчым камітэтам распачата справа па арт. 140 ( «Забойства маці нованароджанага дзіцяці»).

Разам з гэтым карыстальніца сацыяльнай сеткі «Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]» https://vk.com/typical_vitebsk учора вечарам паведаміла, што на прасціне, у якую было завернута дзіцяці, маецца штамп Максімаўскага дома-інтэрната. Адпаведна праваахоўнікі распытваюць пэўнае кола асобаў, звязаных з гэтым домам інтэрнатам, як ў Максімаўцы, так і за яе межамі. Па непадцверджанай інфармацыі гэтая жудасная знаходка была зроблена каля вёскі Калінава Віцебскага раёна.

Leave A Reply

Your email address will not be published.