Вакансіі Віцебскага раёна

0

Асноўную частку вакансій прапануе ААТ «БелВітуніфарм» у Доўжы — 24 пасады для 31 працоўнага месца. Патрабуюцца электраманцёр, электрагазазваршчык, загадчык кафэ, галоўны энергетык, слесар, апаратчыкі шырокага профілю, канралёры і лабаранты, хімікі і мікрабіёлагі, юрысконсульт, інжынер-тэхнолагі, правізар, начальнікі аддзелаў, спецыялісты па сертыфікацыі і маркетынгу. Зарплату прапануюць ад 1,15 млн да 5млн рублёў. З месяца ў месяц публікуюць спіс вакантных працоўных месцаў, не зусім зразумела, чаму ніхто не мае жадання працаваць на гэтым прадпрыемстве?

Патрабуецца кіроўца ў Віцебскі аэраклуб ДТСААФ з заработнай платай 3 млн у месяц, у Воранаўскі дом-інтэрнат патрабуецца медсястра (3,5 млн рублёў), ААТ «Адраджэнне» патрабуецца аператар машыннага даення (2,5 млн рублёў), у АГ Вароны патрабуецца электраманцёр (3 млн рублёў), КУХСП «Пестуніца» патрабуюцца ветурач, энергетык, юрысконсульт, інспектар па кадрах (па 2,3 млн рублёў) і галоўны інжынер і галоўны бухгалтар (па 3,22 млн рублёў), ААТ «Агротруд» гп Янавічы патрабуюцца трактарыст-машыніст, бухгалтар, загадчык майстэрні, інжынер-механік (3,5 млн рублёў), аператар машыннага даення (3 млн рублёў), ветурач (4 млн рублёў) і галоўны ветэрынарны лекар на зарплату 6 млн рублёў. ТАА «Эржо» патрабуецца прадавец у д.Октябрьская (3,4 млн рублёў).

ААТ «Ліпаўцы» патрабуюцца галоўны ветурач (4,5 млн рублёў), ветурач (2,3 млн рублёў), кіроўца аўтамабіля (за 2,3 млн руб), галоўны спецыяліст па жывёлагадоўлі (4,8 млн рублёў), бухгалтар (3, 1 млн рублёў) і ДЫРЭКТАР (з заробкам 8 млн рублёў). Таксама неабходныя мастацкія кіраўнікі ў Суражскі і Вымнянская сельскія дамы культуры з заробкам 2,7 млн рублёў. Папраўчая калонія № 3 Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці МУС Рэспублікі Беларусь у пасёлку Віцьба патрабуюцца майстар (2,55 млн рублёў), рентгенлабарант (3 млн рублёў) і начальнік па арганізацыі працы (7 млн рублёў). У санаторый «Чыгуначнік» вёскі Малыя Лётцы патрабуецца 7 медыцынскіх сясцёр-спецыялістаў з заробкам па 4,2 млн рублёў.

Ўпэўненасці ў тым, што такое мноства вакантных пасад запоўняцца патэнцыяльнымі выканаўцамі, няма. Але ў наш час дэфіцыту працоўных месцаў такія вакансіі могуць дапамагчы беспрацоўным здабыць часовую ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

К.Смаленскі

Leave A Reply

Your email address will not be published.