Праваахоўныя органы шукаюць сведкаў смяротнага ДТЗ пад Капцямі ў кастрычніку мінулага году

0

ДТЗ адбылося ў 1:40 на 107 кіламетры дарогі М8: 32-гадовы грамадзянін Расіі на аўтамабілі «Opel Astra Caravan» здзейсніў наезд на 24-гадовага пешахода, які атрымаў траўмы і пазней памёр у бальніцы.

Як пісалі «Народныя навіны Віцебска», кіроўца паспрабаваў уцячы з месца дарожна-транспартнага здарэння, аднак быў затрыманы ў ходзе ўведзенага плана «Перахоп».

Па факце гэтага ДТЗ кіраваннем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Відавочцам апісанага дарожна-транспартнага здарэння альбо тых, хто валодае якімі-небудзь звесткамі або відэазапісамі, спрыяльнымі аднаўленню аб’ектыўнай карціны таго, што адбылося, просяць не застацца абыякавымі і паведаміць інфармацыю па тэлефонах (80212) 46-20-77 (аддзел па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту), 102 або з’явіцца па адрасе: горад Віцебск, праспект Маскоўскі д.51а каб.508.

news.vitebsk.cc

Leave A Reply

Your email address will not be published.