Чаму беларусы — еўрапейцы? Гісторык раскладвае пытанне па палічках
Доктар гістарычных навук, аўтар і вядоўца цыклу праграмаў на «Белсаце» «Загадкі беларускай гісторыі» Алесь Краўцэвіч мяркуе, што для беларусаў надышоў час рабіць выбар.
Курс вядомага гарадзенскага гісторыка «Беларусь у еўрапейскім кантэксце» стаў даступным кожнаму гарадзенцу. Першая лекцыя была прысвечана вандроўкам народаў і пачаткам Беларусі.
Гэты цыкл — спроба факталагічна паказаць, што еўрапейская гісторыя з’яўляецца неад’емнаю часткаю гісторыі Беларусі, што фундамент беларускай ментальнасці будаваўся на еўрапейскім індывідуалізме і пашане да правоў чалавека.
Доктар гістарычных навук, аўтар і вядоўца цыклу праграмаў на «Белсаце»
«Я вагаю лодку ў бок Еўропы і ўвесь час паказваю, што мы стагоддзямі былі Еўропай,
па ментальнасці мы — еўрапейцы, што расейская дзяржаўнасць нам чужая, што мы індывідуалісты. Расейская дзяржаўнасць — гэта дзяржаўнасць азіяцкага тыпу, якая апяруе масамі. Традыцыя расейскай дзяржаўнасці — гэта „чалавек — цаглінка“ для пабудовы дзяржавы, а традыцыя заходне-еўрапейскай дзяржаўнасці — чалавек мае правы. Асоба.
У гэтым вялікая розніца. Напрыклад, мы жылі паводле Статута Літоўскага, аднаго з лепшых кодэксаў права ў Еўропе, у нас было магдэбургскае самакіраванне. А ў Расеі самакіраванне гарадоў з’явілася толькі ў другой палове ХІХ-га ст. Расейскія гарады кіраваліся дэспатам і зараз нават з навінаў, якія нам навязваюць праз расейскае тэлебачанне, можна пабачыць, што жыццё ў Расеі каштуе вельмі танна. Гэта іх традыцыя. Нашая — еўрапейская. Павага да індывідуальнасці, павага да правоў чалавека, самастойнасць чалавека», — лічыць гісторык.
«Калі яшчэ расейцы далучылі нас, то здзіўляліся, што яны прывыклі жыць вялікімі абшчынамі,
Паварот «тварам да Еўропы»
«Арыентацыя на Еўропу» — так будзе называцца адна з лекцый цыклу, якая ахопіць час з сярэдзіны ХІІІ ст., калі ВКЛ адварочваецца ад Візантыйскай цывілізацыі і паварочваецца «тварам да Еўропы». У сваёй лекцыі гісторык раскрые, як гэта праяўлялася.
«Найперш пачалі з’яўляцца матэрыяльныя прыкметы, побытавыя рэчы. З’явіліся першыя гатычныя помнікі. Камянецкая вежа — адзіны ацалелы помнік гатычны з
Пазіцыя жанчыны ў ВКЛ, таксама з’яўляецца выдатным сведчаннем еўрапейскай ментальнасці, а часам нават лепшым у пытанні законаў і правоў, чымся ў некаторых заходнееўрапейскіх краін.
Фота з фестывалю «Наш Грунвальд»
«Жанчыны ў нас паводле статута, асабліва жанчыны шляхцянкі, былі суб’ектам права, мелі права атрымліваць спадчыну. Напрыклад удава магла атрымаць у спадчыну маёмасць мужа, У нас не было з жанчынамі, як у Расеі, што яна сядзела зачыненая. Гэта прыблізна, як цяпер у некаторых мусульманскіх краінах, дзе жанчына не можа сама без мужчыны выходзіць на вуліцу.
„Живет моя зазноба в высоком терему, а в терем тотвысойкий нет хода никому“. Яны трымалі жанчын усё жыццё ў гэтых церамах. А калі мы чытаем асабліва шляхецкія тэстамэнты, відаць, як гэтыя жанчыны распараджаліся маёмасцю, якія гэта былі жанчыны. Гэта праяўляецца нават у тым, як шляхцічы пісалі пра сваіх жонак: малжонцы дарагой, каштоўнай, пакідаю ўсю сваю маёмасць, за тое дабро, што яна мне ўсё жыццё рабіла.
Такія замалёўкі ўвесь час сустракаюцца», — распавядае выкладчык.
Калі Масква стала «беларускай»
«Падчас няспынных войнаў з Масквой у ХVII-м ст. Расея была тады краінай адсталай і маскоўскія жаўнеры сотнямі тысяч вывозілі з ВКЛ рамеснікаў. Нават адзін гісторык пісаў, што пасля адной з гэтых войнаў „Москва на некоторе время стала беларускай“. І ў зброевай палаце там большая палова працавала беларускіх рамеснікаў. Беларусы навучылі рабіць іх пячную кафлю. Расейцам гэтая кафля так падабалася, што яны ўстаўлялі яе ў сцены цэркваў», — кажа спадар Алесь.
А ў чым мы былі лепшыя за заходніх еўрапейцаў?
На гэтае пытанне Алесь Краўчэвіч таксама мае падрыхтаваны адказ.
«Нам ёсць чым ганарыцца! У плане, канешне, эканамічным і палітычным мы былі перыферыяй Еўропы. Але наш гонар — гэта небывалая для Еўропы сітуацыя рэлігійнай і духоўнай талерантнасці. У нас ужываліся шмат вераў. Гэта
Калі нас спытаюць, чым мы лепшыя за заходніх суседзяў, то можна смела адразу адказваць: у нас ніколі не было інквізіцыі, — канстатуе беларускі гісторык.
«У нас ніколі не палілі людзей за рэлігійныя погляды. Хоць і былі сутыкненні, але ў асноўным у нас былі дыспуты. Да прыкладу — Сымон Будны, каторы быў бы спалены стоадсоткава, таму што ён не верыў у боскасць Хрыста. Ён жыў спакойна ў Нясвіжы, друкаваў кніжкі. І мы ведалі як ён выглядаў, дзякуючы карыкатуры, якую на яго намалявалі езуіты. Яго не спалілі, а малявалі на яго карыкатуры. Розніцу адчуваеце?»
Двума нагамі ў Еўропу
Алесь Краўцэвіч
Першая лекцыя гісторыя ўжо адбылася ў «Цэнтры гарадскога жыцця» і была прысвечаная вандроўкам народаў і пачаткам Беларусі. Гісторыя гэтага перыяду, гэта акурат доказ таго, што фармаванне беларускага народа адбывалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскіх працэсаў, — каментуе гісторык.
«Мы ўзніклі ў выніку працэсу, які агарнуў усю Еўропу. І мы адразу ў гэтым удзельнічалі. У нас ёсць кніжкі, у кнігарню любую зайдзі. Беларусь у кантэксце сусветнай цывілізацыі, у кантэксце еўрапейскай цывілізавцыі. А калі пачынаеш чытаць, то бачыш, што ніякага кантэксту там няма. Там ідзе гісторыя Беларусі ў той або іншай інтэрпрэтацыі. Мы далучыліся да Заходняй Еўропы пасля мангола-татарскага нашэсця і агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Мы прысутнічалі ў гэтай Еўропе, былі фарпостам у Еўропе на мяжы з Расеяй. Шчытом Еўропы былі. Не Польшча была, а Беларусь была шчытом Еўропы. Потым у канцы
Гісторык асабіста лічыць, што ў гэтым хістанні трэба «станавіцца двума нагамі» ў Еўропу.
Курс лекцый Алеся Краўцэвіча «Беларусь у еўрапейскім кантэксце» раней чыталі ў Лятучым універсітэце ў Менску, а цяпер гэты курс выкладаецца таксама ў Варшаўскім універсітэце. Сваю другую лекцыю ў Горадні гісторык прачытае
ПВ, belsat.eu