Бел-чырвона-белы сцяг на пікеце Статкевіча ў Віцебску зламаў прыхільнік «рускага міру»
Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) прыехаў у Віцебск, каб падтрымаць сваіх аднадумцаў, якія збіраюцца ўзяць удзел у будучай парламенцкай выбарчай кампаніі. Мікалай Статкевіч выступіў перад гараджанамі на пікеце па зборы подпісаў каля гандлёвага цэнтру «Мarko-сіці» і адказаў на пытанні прысутных.
Пакуль палітык вёў размовы з неабыякавымі да лёсу краіны гараджанамі, за іх спінамі здарыўся прыкры інцыдэнт, распавяла каардынатрка аргкамітэту па стварэнні БХД Таццяна Севярынец:
— Я пачула такі нейкі трэск — гэта мужчына зламаў сцяг. Мы паставілі вакол некалькі бел-чырвона-белых сцягоў, сцягоў з партыйнай сімволікай. Мне паказалі гэтага чалавека, ён сталага ўжо ўзросту. Нешта там вёрз пра тое, што «гэты сцяг быў побач з фашысцкім», нешта такое. Відаць, замбіраваны чалавек, які не ведае гісторыі сапраўднай.
Высветлілася, што хуліганскі ўчынак здзейсніў вядомы ў горадзе прыхільнік «рускага міру» Анатоль Шлыкаў — панамар аднаго з праваслаўных храмаў і аўтар шэрагу антыбеларускіх артыкулаў на на такіх адыёзных інтэрнэт-рэсурсах, як REGNUM і Teleskop. Прысутныя выклікалі міліцыю, і гаспадар сцяга напісаў заяву пра псаванне маёмасці і хуліганства ў грамадскім месцы. Тым часам пікет незаўважна пакінулі яшчэ некалькі асобаў — вядомыя ў горадзе правакатары, ужо не аднойчы заўважаныя за спробамі наладзіць бойку падчас палітызаваных масавых мерапрыемстваў, кажа прыхільніца БХД Ірына Захарава:
— Я гэтага чалавека запомніла яшчэ па
Пасля прыезду міліцыі людзей вакол Мікалая Статкевіча паменшала, але ўсё адно гараджане яшчэ доўга не разыходзіліся. Нехта запісваўся ў ягоную ініцыятыўную групу дзеля падтрымкі на будучых прэзідэнцкіх выбарах, нехта пытаўся пра нешта набалелае, а нехта жадаў сфатаграфавацца на памяць побач з вядомым палітыкам.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/prykhilnik-ruskaga-miru-zlamau-be/?fbclid=IwAR1JqqkOJ1oyuZkhQ1eViIKHx2cdOwyu1QW5VX5-km7FQ5NoNymLVAf1WGY